Пад Мінскам знішчылі мільён кантрабандных цыгарэтаў

Мільён кантрабандных і нелегальна вырабленых цыгарэтаў знішчылі 30 ліпеня мытнікі на палігоне "Прудзішча" пад Мінскам. Нелегальны тавар затрымалі пры спробе перавозкі праз беларускую мяжу. Як правіла, кантрабандныя пастаўкі цыгарэт ідуць з Расіі, Украіны, Беларусі ў краіны Еўрапейскага саюзу, дзе іх кошт часам даходзіць да $6-7 за пачак. Для незаконнай перавозкі тытунёвых вырабаў кантрабандысты асабліва актыўна выкарыстаюць беларуска-латвійскую і беларуска-літоўскую мяжы.

Знішчаныя сёння 47 тысяч пачкаў нелегальных цыгарэт - у асноўным кантрафактная прадукцыя. Гэта толькі малая частка ад агульнага аб'ёму затрыманага грузу. Пакінуты на мытных складах канфіскат яшчэ правяраецца на легальнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі