Пад Оршай знайшлі беларускі Стоўнхедж
Каменнае збудаванне, выяўленаева ўрочышчы Купа каля Оршы, можа быць старажытнай абсерваторыяй альбо капішчам. Такое меркаванне выказалі ўдзельнікі навуковай экспедыцыі, якія
даследавалі “беларускі Стоўнхедж”. Нагадаем, спачатку даследаваннем
каменнага збудавання займаліся беларускія ўфолагі, пра яго пісала
цэнтральная дзяржаўная прэса.
Пасля падключыўся Інстытут гісторыі Акадэміі навук, які выслаў на Аршаншчыну навуковую экспедыцыю на чале з кандыдатам гістарычных навук Эдвардам Зайкоўскім. На схіле берага Дняпра даследчыкі знайшлі каля 40 валуноў.
У цэнтры комплекса ўзвышаецца вялікі камень дыяметрам каля двух метраў Астатнія дыяметрамі 0,6-0,9 метры ўтвараюць вакол яго два кальца.
На думку ўфолагаў, каменнае збудаванне магло выкарыстоўвацца ў якасці календара. Навукоўцы мяркуюць, што на гэтым месцы мог месціцца паганскі храм, там знаходзіліся ідалы і ім прыносіліся ахвяры.
Пасля апрацоўкі матэрыялаў экспедыцыі будзе прынятае рашэнне пра далейшае даследаванне комплекса і магчымым яго ўключэнні ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.
БелаПАН