Пад песні ABBA лепш за ўсё кіраваць машынай

Песня Бруса Спрынгсціна «Born to Run» узначаліла спіс найбольш прыдатных кампазіцый для камфортнага кіравання аўтамабілем. Рэйтынг быў складзены аўтамабільным канцэрнам Volvo. На другім месцы рэкамендаваных экспертамі трэкаў апынулася «S.O.S.» ABBA, трэцяе засталося за «Rample On» Led Zeppelin.

У агульным заліку перамогу атрымалі ABBA: у апублікаваным Топ-20 на роўных з «Me and Bobby McGee» Джэніс Джоплін, «Highway to Hell» AC/DC і «Drive My Car» The Beatles апынулася адразу шэсць песень легендарнага поп-квартэта.

Прадстаўнік Volvo растлумачыў гэта вельмі проста, маўляў, «ABBA ж швецкі гурт!». З такім аргументам не паспрачаешся.

Варта нагадаць, што ў перыяд сваёй найбольшай папулярнасці ў 70-х гадах ABBA стаяла на першым месце швецкага экспарту і прыносіла ў казну дзяржавы больш, чым вытворца самых вядомых швецкіх аўтамабіляў – то бок, Volvo.

Фота: alejandro517.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі