"Пад прэсам": Выканаць праграму "мінус сто" ДАІшнікам дапамаглі флікеры
Мінулы год прайшоў для беларускіх ДАІшнікаў пад лозунгам “мінус 100”. На такую лічбу мусілі яны скараціць колькасць загінулых у аварыях на дарогах.
Днямі кіраўнік МУС Уладзімір Навумаў з гонарам заявіў, што план перавыканалі.
І што паказальна, нават больш, чым на 100% - па яго словах, у 2007 годзе колькасць ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў знізілася на 214 чалавек.
Некаторыя СМІ адразу ж выказалі сумнеў наконт гэтай лічбы. Памятаем, што на працягу амаль усяго года вынікі былі адваротнымі – колькасць загінулых перавышала мінулагоднюю лічбу.
Яшчэ ў красавіку 2007 года “Белгазета” падводзіла папярэднія вынікі праграмы “Мінус сто”:
“Толькі за тры першыя месяцы года ў краіне зарэгістравана 1447 ДТЗ, у якіх 329 чалавек загінулі, а 1469 атрымалі раненні. Праграма “Мінус сто”, мэтай якой было знізіць колькасць загінулых у аварыях на 100 чалавек, вызывае горкую ўсмешку: колькасць здарэнняў узрасла на 189, а колькасць загінулых – на 97 чалавек”.
Тая ж “Белгазета” ўжо сёння выказвае меркаванне, што “мінус” атрымалі толькі дзякуючы недакладным падлікам:
“Прычына магчымай недакладнасці ў тым, што чалавек лічыцца загінулым у ДТЗ, калі памірае максімум праз месяц пасля аварыі. Студзень яшчэ не закончаны, ДАІ падбівае статыстыку. Але Навумаў ужо аб’явіў, што задаволены вынікамі. І заявіў, што яго падначаленыя працягваюць працу”.
Іншыя газеты вераць, што і сапраўды ДАІшнікі выправіліся напрыканцы года і здолелі выканаць план. Журналіст газеты “Звязда” Мікола Дзябёла прызнаецца, што спачатку ставіўся да праграмы скептычна, але пасля словаў Навумава сумневаў у тым, што яе паспяхова выканалі, у газеты і журналіста не засталося:
“ДАІшнiкi” працавалi, як кажуць, да сёмага поту, аднак напачатку, здавалася, усё марна. Неспрыяльнае для дарожнага руху надвор’е быццам знарок уносiла свае карэктывы. I амаль да самага канца года не было ўпэўненасцi ў тым, што праграму "мiнус 100" усё ж удасца выканаць.
"Iнтрыга" (хай не падасца цынiчным гэтае слова ў дачыненнi да праблем выратавання чалавечых жыццяў) захоўвалася да ўчарашняга дня. Пакуль сам мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр НАВУМАЎ не сустрэўся з прадстаўнiкамi СМІ, каб падвесцi вынiкi рэалiзацыi памянёнай праграмы”.
Спачатку ДАІшнікам проста перашкаджала дрэннае надвор’е. А дапамаглі ўрэшце СМІ і флікеры.
Міністр унутранных спраў прызнаўся, што калі б не прэса, то “такіх вынікаў не было б”. І далажыў пра сваё новае распараджэнне: “За кожным СМІ замацаваць кіраўніка МУС, за абласным – абласнога, за раённым – раённага” (Белгазета)
Намначальніка УДАІ МУС Ігар Ваніцкі ў інтэрв’ю “Белгазеце” задаецца пытаннем: “Як быць, калі некаторыя сяльчане не глядзяць тэлевізар і не чытаюць газет?” – і сам жа на яго адказвае: “У такім выпадку выхаваўчае ўздзеянне аказвае праца інспектара ДАІ, які можа аштрафаваць якую-небудзь бабу Маню за тое, што тая ўвечары пайшла ў магазін без флікера”.
Але пра нядбайных “баб Мань” МУС ужо паклапацілася, у хуткім часе на вуліцу немагчыма будзе выйсці без флікера, нават калі і захочаш.
”МУС падрыхтавала ліст на імя кіраўніка ўрада пра неабходнасць распрацоўкі нарматыўна-прававога акта, які абавяжа вытворцаў верхняга адзення змяшчаць на ім гэтыя элементы”, - піша газета “7 дней”
Застаецца пытанне, чаму МУС так актыўна прапагандуе насіць на адзенні флікеры, а зрабіць абавязковым бліжняе святло фараў у светлы час сутак адмаўляюцца ўжо чацвёрты год, хаця менавіта фары выконваюць ролю флікераў для машын, робячы іх больш заўважнымі.
“Экспрэс-навіны” нагадалі, што “яшчэ ў 2003 годзе было прынята рашэнне пра абавязковае бліжняе святло фараў у светлы час сутак, але ў хуткім часе Аляксандр Лукашэнка адмяніў палажэнне, паколькі гэта выклікала абурэнне кіроўцаў і пешаходаў, а бяспечнасці руху гэтая норма не дадавала”.
Адзінае добра, што можна быць упэўненым, што ”за ўключанае святло вас не аштрафуюць”, - так супакойваў кіроўцаў былы начальнік УДАІ Мінска Васіль Бульбянкоў.