Пад Светлагорскам прарвала калектар са сцёкавымі водамі

Прарыў калектара са сцёкавымі водамі каля Светлагорску ў Гомельскай вобласці адбыўся ў ноч з 1 на 2 ліпеня, паведамляе БелаПАН. Гэта быў калектар Светлагорскага цэлюлозна-картоннага камбіната, куды ішлі прамысловыя сцёкі. У абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя цвердзяць, што экалагічная катастрофа ў выніку гэтай аварыі не адбылася. Людзям няма чаго засцерагацца.

Паводле папярэдніх ацэнак, у навакольнае асяроддзе трапіла каля 10 тысяч кубаметраў вытворчых сцёкаў, якія лакалізаваліся на тэрыторыі каля 2 гектараў ляснога масіву. Эколагі ўзялі спробы воды з бліжэйшых вадаёмаў і спробы глебы, але нейкіх перевышэнняў нормаў не зафіксавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі