Пад Віцебскам затрымалі мужчыну, падазраванага ў жорсткім забойстве
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі пад Віцебскам мужчыну, падазраванага ў забойстве. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Віцебскую абласную міліцыю, менавіта ён мог забіць мужа сваёй каханкі.
Ахвярай злачынства стаў 41-гадовы жыхар Оршы. Яго цела 2 жніўня знайшлі ля Кургану Бессмяротнасці ў раённым цэнтры. Як паказала экспертыза, прычынай смерці стала цяжкая чэрапна-мазгавая траўма. Дакументы і асабістыя рэчы засталіся некранутымі.
Міліцыя высветліла, што ад загінулага сышла жонка і хацела развесціся, але муж не жадаў скасоўваць шлюб. Таксама высветлілася, што жанчына мае стасункі з іншым мужчынай, якога і западозрылі ў злачынстве. Праваахоўнікі звярнулі ўвагу і на тое, што меркаваны забойца спешна пакінуў горад.
Знайшоў яго патруль ДАІ — падазраваны ехаў у якасці пасажыраў у адной з машын, якую спынілі для праверкі.