Пад Вялейкай знішчылі крыжы на месцы смерці нацыянальнага героя (фота)

10 верасня вялейскімі ўладамі былі знішчаныя тры крыжы на месцы расстрэла Расціслава Лапіцкага, героя беларускага антысавецкага Супраціўлення. Нагадаем, крыжы былі ўсталяваныя 1 верасня 2009 года і асвечаныя ўчора. Да ўсталёўкі крыжоў, на месцы расстрэлу стаяў памятны камень, але ён таксама быў знішчаны.

Асабліва цынічным выглядае гэтае знішчэнне напярэдадні прыезда ў Вялейку сястры Расціслава Лапіцкага спадарыні Алены. Яна збіралася наведаць радзіму ў вёсцы Касута і месца расстрэлу ля вёскі Красны Беражок.



Расціслаў Лапіцкі (1928 — 1950) — асоба легендарная. Гэта быў перакананы антыкамуніст, беларускі патрыёт, вельмі таленавіты хлопец. Ён быў лідэрам мядзельска-смаргонскага вучнёўскага антысталінскага падполля, якое існавала з 1948 да 1950 года. Моладзь вырабляла і распаўсюджвала ўлёткі, кожная з якіх закончвалася словамі: "Смерць Сталіну!". Паводле прысуду Ваеннага трыбунала Беларускай вайсковай акругі Лапіцкі быў расстраляны. Перад тым адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Большасць астатніх падпольшчыкаў на доўгія гады патрапілі ў турмы і канцлагеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі