Падаляк — пра вынікі ўкраінска-расійскіх перамоваў
7 сакавіка ў Беларусі прайшоў трэці раўнд украінска-расійскіх перамоваў. Яны працягваліся каля трох гадзінаў. Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк паведаміў, што "ёсць невялікія пазітыўныя зрухі ў справе паляпшэння лагістыкі гуманітарных калідораў". А вось з "прыпыненнем агню" і "гарантыямі бяспекі" зрухаў няма.
"На сённяшні дзень вынікаў, якія сутнасна змяняюць сітуацыю, пакуль няма, — кажа Падаляк. — Тым не менш, кансультацыі будуць працягнуты і мы атрымаем вынік".
Расійскі бок заявіў, што іх чаканні ад перамоваў не апраўдаліся, але яны будуць працягнутыя.
Раней у Беларусі прайшлі два раўнды ўкраінска-расійскіх перамоваў: першы — 28 лютага, другі — 3 сакавіка.
Третій раунд переговорів закінчився. Є невеликі позитивні зрушення щодо покращення логістики гуманітарних коридорів… По базовому політичному блоку врегулювання разом із припиненням вогню та гарантіями безпеки інтенсивні консультації продовжені. pic.twitter.com/wR0BYPkcVH
— Михайло Подоляк (@Podolyak_M) March 7, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.