Падаражанне электраэнергіі адбілася на прадпрымальніках Маладзечна

26 студзеня Маладзечанскае аддзяленне “Энергасбыту” паставіла кіраўнікоў мясцовых прадпрыемстваў недзяржаўнай форм уласнасці перад фактам: з 1 студзеня 2007 года тарыфы на электраэнэргію выраслі на 25 %.
Тое, што электрычнасць падаражае, было зразумела і гэтага чакалі. І падаражанне гэтае закране ўсіх, незалежна ад формы ўласнасці. Прычына ж таго, што супрацоўнікі “Энергасбыту” паведамілі пра павышэнне тарыфаў ў першую чаргу прадпрымальнікам наступная — ім неабходна будзе зрабіць пераразлік на перадаплату.

Справа ў тым, што ад лютага 2006 года ўсе недзяржаўныя прадпрыемствы, згодна з пастановай Міністэрства эканомікі, вымушаныя плаціць за электраэнергію на месяц наперад. Студзень не стаў выключэннем і ўсе неабходныя сродкі прадпрымальнікі пералічылі энэргетыкам яшчэ ў першыя дні месяца.

У маладзечанскага прадпрымальніка Алега Мікалаева тры харчовыя крамы. У якасці месячнай перадаплаты за электрычнасць у студзені ён пералічыў “Энэргасбыту” каля 4 мільёнаў рублёў. Яго не здзіўляе той факт, што пастановы аб нейкіх зменах падпісваюцца заднім чыслом.

Да прыкладу, летась паведамленне пра тое, што электрычнасць з 1 лютага падаражала на 13,32% было датавана 22 лютым. “Але ў бізнесе не прыймальныя такія адносіны, — кажа Алег, — калі патрабуць, каб я даплаціў за ўжо куплены тавар”. Зараз прадпрымальніку даведзецца дадаткова заплаціць, прыблізна каля 700 тысяч рублёў.

Дарэчы, калі супрацоўнікі Маладзечанскага “Энергасбыта” пачалі тэлефанаваць кіраўнікам прадпрыемстваў і даводзіць да іх ведама інфармацыю аб змяненні тарыфаў і неабходнасці пераразліку, адпаведнай пастановы з Мінску ў іх на руках яшчэ не было. Прыйсці яна мусіла толькі ўвечары.

На думку Алега Мікалаева, такім чынам чыноўнікі хацелі загаддзя даведацца рэакцыю прадпрымальнікаў на гэтую пастанову. Па іншай версіі — такое папярэджанне давала, напярэдадні выхадных, прадпрымальнікам больш часу на пошукі неабходнай для даплаты сумы грошай. Бо не кожнаму знасці іх будзе лёгка зрабіць. Самі супрацоўнікі Маладзечанскага “Энергасбыта” ад любых каментароў адмовіліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі