Падаражэла электраэнергія, льготных тарыфаў па аб’ёме спажывання ўжо няма
З 1 студзеня ў Беларусі падаражэла электраэнергія: урад адмяніў субсідаваны тарыф па аб’ёме спажывання.
Цяпер у кватэрах з газавай плітой адна кілават-гадзіна каштуе 0,1746 рубля незалежна ад аб’ёму спажывання. Раней у такіх кватэрах дзейнічаў ліміт у 150 кВт: калі спажывалі электрычнасці меней, то плацілі па тарыфе 0,1433 за кілават-гадзіну, а пры перавышэнні ліміту — па 0,1841 за кожную лішнюю кілават-гадзіну.
Для кватэраў з электраплітамі таксама вызначылі новы адзіны тарыф — 0,1484 рубля. Раней быў ліміт да 250 кВт на месяц, калі адна кілават-гадзіна каштавала 0,1218 рубля. За лішнія кілават-гадзіны, але да 400 кВт трэба было плаціць па тарыфе 0,1583. Калі “спальвалі” болей за 400 кВт, тады кожная лішняя кілават-гадзіна каштавала 0,1841 рубля.