Падаражэлі міжнародныя цягнікі: купэ да Варшавы — на 400 тысяч у два бакі

У Беларусі падаражэлі міжнародныя цягнікі. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў міжнародных касах. Квіток да Варшавы ў адзін бок будзе каштаваць 1 мільён 231 тысячу ў адзін бок. Яшчэ ў снежні шлях да польскай сталіцы абыходзіўся ў мільён. У два бакі падаражанне складзе 400 тысяч. У міжнародных касах гэта звязваюць з курсам еўра.

У адміністрацыі беларускай чыгункі падаражанне ў напрамках краін СНД звязваюць з узмацненнем швейцарскага франка, да якога прывязаны кошт праязднога квітка.

Супрацоўнік адміністрацыі: “Швейцарскі франк вырас — гэта і наклала адбітак на кошт. Мы не планавалі ніякіх падаражанняў. Кошты на ўнутраныя квіткі не выраслі”.

Даехаць да Львова плацкартам зараз будзе каштаваць каля 400 тысяч (раней — на 30 тысяч менш), самы танны квіток да Вільні каштуе 205 тысяч (раней каштаваў 180 тысяч). Купэ да Масквы каштуе 1 мільён 250 тысяч рублёў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі