Падатак на даданую вартасць у Беларусі з 1 чэрвеня не павысіцца

Падатак на даданую вартасць з 1 чэрвеня ў Беларусі не будзе павышаны з 18% да 22%. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Палуян.  Ён прызнаўся, што за некалькі дзён, якія засталіся да заплананай даты павышэння падатку, рэалізаваць праект, які рыхтаваўся міністэрствам фінансаў, немагчыма. Паводле Палуяна, рашэння наконт павышэння стаўкі да 22% пакуль няма.

"Интерфакс-Запад" нагадвае, што прапанову павысіць падатак на даданую вартасць падтрымаў першы віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Ўладзімір Сямашка. Ён выказаў меркаванне, што такі крок дазволіць абмежаваць унутраны рынак ад "непатрэбных" замежных тавараў.

А вось незалежныя эксперты лічаць, што праблему імпарта гэта не вырашыць, а толькі пагоршыць становішча беларускіх прадпрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі