Падаткавікі прапанавалі павысіць заробак рабочым
Павелічэнне заробкаў мінчукоў дапаможа павялічыць паступленні ў сталічны бюджэт. Пра гэта заявіў прадстаўнік Міністэрства па падатках і зборах Уладзімір Лайкоў. Лайкоў: "Фактычна прырост паступленняў па падаходным падатку — асноўнай прыбытковай крыніцы гарадскога бюджэту — на сённяшні дзень звязаны з павышэннем узроўня заработнай платы. Так, пры павелічэнні заработнай платы па горадзе хаця б на 5% да канца года ў бюджэт дадаткова паступіць каля 90 мільярдаў рублёў падаходнага падатку".
На сёння падаходны падатак з'яўляецца адной з асноўных крыніц сталічнага бюджэту.
На сёння падаходны падатак з'яўляецца адной з асноўных крыніц сталічнага бюджэту.