Падазраванаму ў жахлівым забойстве Сардэчкінай прызначылі экспертызу

Ганна Сардэчкіна, інструктурка па стральбе з традыцыйнага лука, кіраўніца клуба "Ліга Вольных Стралкоў", знікла ў Мінску 12 жніўня пры невядомых абставінах. Ад таго часу яе шукалі праваахоўнікі і валанцёры. 21 жніўня стала вядома, што жанчыну задушылі, а пасля яе цела было пасечанае на кавалкі. Астанкі знайшлі ў пакетах на дне Цнянскага водасховішча. У забойстве і расчляненні цела 27-гадовай мінчанкі падазраецца яе былы муж, якога затрымалі супрацоўнікі міліцыі (дарэчы, менавіта ён падаваў заяву пра знікненне былой жонкі).
 

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", падазраванаму прызначылі некалькі экспертыз, у тым ліку і "стацыянарную комплексную псіхалагічна-псіхіятрычную экспертызу". Пракуратура Мінска дала санкцыю на арышт падазраванага ў забойстве Ганны Сардэчкінай.
 

Нагадаем, у загінулай застаўся маленькі сын. Вырашаецца пытанне з забеспячэннем "дзяржаўнай абароны малалетняга дзіцяці".
 

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі