Падазраваны ў забойстве 14-гадовай дзяўчынкі мінчук супрацоўнічае са следствам
24-гадовы мінчук, затрыманы па падазрэнні ў забойстве 14-гадовай школьніцы ў Маладзечанскім раёне, ахвотна супрацоўнічае са следствам. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, піша sb.by.
З хлопцам праводзяцца следчыя дзеянні на месцы здарэння, каб аднавіць карціну падзеяў. Таксама плануюцца экспертныя даследаванні.
Як паведамлялася раней, 1 жніўня ў Маладзечанскім раёне знайшлі цела зніклай без вестак школьніцы са слядамі гвалтоўнай смерці. Сувязь з дзяўчынкай знікла ўвечары 29 ліпеня, два дні яе актыўна шукала міліцыя і валанцёры.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у дзяўчынкі ёсць сляды згвалтавання.
У забойстве падазраюць яе знаёмага.