Падчас аперацыі "Нелегал" з Беларусі дэпартавалі 121 замежніка
У МУС Беларусі падведзеныя вынікі аперацыі "Нелегал". Яна праводзілася на тэрыторыі краіны сумесна з органамі памежнай службы, Камітэтам дзяржбяспекі і Камітэтам дзяржкантролю 13—16 кастрычніка. Як адзначае БелаПАН, падчас аперацыі правяраліся месцы кампактнага знаходжання замежнікаў — інтэрнаты, арандаваныя кватэры, рынкі, вакзалы. За грубае парушэнне міграцыйнага заканадаўства з Беларусі дэпартавалі 121 замежніка.