Падчас матчу БАТЭ - "Дынама" (Мінск) выдалілі галоўнага трэнера мінчукоў

Галоўнага трэнера мінскага "Дынама" Ігара Крывушэнку выдалілі сёння падчас матчу 14-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе яго каманды з БАТЭ, які праходзіў у Барысаве. Гэта адбылося на 64-й хвіліне. БАТЭ выйграў з лікам 2:0. Двойчы вызначыўся Генадзь Блізнюк - на 7-й і 11-й хвілінах.

Адзначым, што матч для Крывушэнкі быў прынцыповым - летась ён ачольваў БАТЭ і каманда стала чэмпіёнам Беларусі. Пасля заканчэння сезону Ігар Крывушэнка падаўся ў сталіцу на пасаду галоўнага трэнера мінскага "Дынама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі