Падчас скачку з парашутам разбіўся прапаршчык спецназу

23 чэрвеня падчас скачку з парашутам атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, прапаршчык аднаго з мабільных злучэнняў сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства абароны. Падрабязнасці няшчаснага выпадку высвятляюцца камісіяй Міністэрства абароны і следчай групай Беларускай вайсковай пракуратуры.

Нагадаем, 11 чэрвеня падчас вучэнняў на адным з палігонаў спецназу ў выніку неасцярожнага абыходжання са зброяй загінуў вайсковец тэрміновай службы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі