Падчас узброенага нападу ў Хургадзе беларусы не пацярпелі
Падчас узброенага нападу ў Хургадзе беларусы не пацярпелі. Пра гэта інфармуе ў Twitter беларускае пасольства ў Егіпце. Адзначаецца, што беларускае дыпламатычнае прадстаўніцтва “працягвае адсочваць сітуацыю”.
У пятніцу малады чалавек з нажом у руках напаў на турыстаў, якія адпачывалі на пляжы егіпецкага гатэля ў курортным горадзе Хургада. Загінулі дзве турысткі, чатыры чалавекі атрымалі раненні. Спачатку паведамлялася, што загінулыя — украінкі. Аднак пасол Украіны ў Егіпце Генадзь Лацій гэтую інфармацыю не пацвердзіў. Паводле яго слоў, загінулыя — грамадзяне Германіі ці Арменіі. Сярод 4-5 пацярпелых ёсць ураджэнка Украіны, але яна — грамадзянка Расіі, паведамляе УНІАН.
Відавочцы кажуць, што забойца адмыслова шукаў на пляжы замежнікаў. На выгляд яму было каля 25 гадоў. Маладому чалавеку не ўдалося ўцячы, яго затрымалі ахоўнікі гатэля.
В ходе атаки на туристов в Хургаде, по предварительным данным, граждане Беларуси не пострадали. Посольство продолжает отслеживать ситуацию.
— BelarusEmbEgy (@BelarusEmbEgy) 14 июля 2017 г.