Падхапіўшы "омікрон" чалавек можа быць заразным ўжо праз некалькі гадзін

Спецыялісты кажуць аб высокай заразнасці штаму "омікрон" / Reuters
Спецыялісты кажуць аб высокай заразнасці штаму "омікрон" / Reuters

Падхапіўшы "омікрон" чалавек можа стаць заразным ўжо праз некалькі гадзін. Пры іншых штамах каранавіруса для гэтага патрабуецца некалькі дзён. Такой інфармацыяй падзяліўся адзін з спецыялістаў расійскага навуковага цэнтра вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" Аляксандр Сямёнаў.

"Самае непрыемнае, што з-за яго хуткага размнажэння вы ўжо можаце стаць распаўсюднікам віруса, не праз 3-4 дні пасля заражэння, а ўжо вечарам", — сказаў ён у эфіры тэлеканала"Расія-1".

Пры гэтым "омікрон" і хутчэй выводзіцца з арганізма — прыкладна за тыдзень.

У Беларусі ў апошнія дні адзначаецца прыкметны рост захворвання. Некалькі дзён запар Міністэрства аховы здароўя паведамляе аб рэкорднай колькасці новых выпадкаў. За апошнія суткі ў краіне было выяўлена 2 тысячы 387 пацыентаў з COVID-19.

У студзені было зарэгістравана адразу некалькі рэкордаў па колькасці новых выпадкаў і ў свеце. На гэтым тыдні колькасць тых,  хто заразіўся каранавірусам у свеце, перавысіла 360 мільёнаў чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі