Падлетку з украінскім пашпартам не дазволілі адмовіцца ад грамадзянства РБ
Беларускі пашпарт
Непаўналетні сын украінца і беларускі ў Кобрыне атрымаў украінскае грамадзянства і хацеў адмовіцца ад беларускага. Бацькі падалі заяву ў міліцыю, але ім адмовілі, піша "Зеркало".
Бацька падлетка — украінец з відам на жыхарства ў Беларусі. Хлопец у 2023 годзе атрымаў грамадзянства Украіны. 23 верасня бацькі напісалі ў РАУС заяву, каб сын выйшаў з беларускага грамадзянства. Да заявы яны дадалі натарыяльна завераную згоду сына.
Але праз два месяцы міліцыя адмовіла бацькам, заявіўшы, што ў падлетка ёсць "нявыкананае абавязальніцтва перад Рэспублікай Беларусь". Маці падлетка міліцыянты патлумачылі, што выхад з грамадзянства спыніў ваенкамат.
Выявілася, што 27 кастрычніка ваенкамат адмовіўся даваць згоду на выхад хлопца з беларускага грамадзянства. Вайскоўцы спаслаліся на Канстытуцыю, дзе гаворыцца, што "абарона Рэспублікі Беларусь — абавязак і свяшчэння доўг грамадзяніна".
Бацькі абскардзілі гэтае рашэнне ў ваенкамат Брэсцкай вобласці. А пасля яго адмовы падалі скаргу ў суд. Аднак і суд падтрымаў рашэнне ваенкамата.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.