Падлік галасоў участковай камісіяй вачыма назіральніка
Фотарэпартаж з выбарчага ўчастка № 12 у Магілёве. Падзеі адбываліся ўвечары 28 верасня
На участку ўскрываюць першую скрыню для галасавання. Бюлетэні са скрыні датэрміновага галасавання ляжаць далей на стале, галасы ў датэрміновым галасаванні не лічылі. Падлічылі толькі колькасць бюлетэняў, але і яе назіральнікам не паведамілі.
Кожнаму кандыдату - па стопцы.
Калі паглядзець бліжэй, можна пабачыць, што ў першай стопцы галасы пададзеныя за кандыдата Васілёнка. Невялікая, на першы погляд, стопка потым аказалася пераможнай. Ён набраў 1234 галасы з 1639.
Усе бюлетэні складаюцца разам і запакоўваюцца ў адзін пакет. Вельмі сурё'знае парушэнне. Акруговая камісія сведчыць, што 60 несапраўдных бюлетэняў і 160 - "супраць усіх", павінны быць у асобных пакетах. Пра гэта сведчаць і матэрыялы сайта ЦВК.
Сябры камісіі паціраюць рукі. Справа зробленая за 25 хвілін.
У белай паперы запакаваныя пагашаныя бюлетэні (956 асобнікаў), а ў шэрай - бюлетэні, якімі галасавалі выбаршчыкі (1639 асобнікаў).
На перадачу выніковых пратаколаў у акруговую выбарчую камісію запрасілі не толькі міжнародных назіральнікаў. Кандыдаты, іх давераныя асобы і беларускія назіральнікі чакаюць на вуліцы. Міліцыя кажа, што такі загад.