Падняпроўе аб’ядналася ў гандлёва-прамысловую асацыяцыю

Дзесяць абласцей Украіны, Расіі і Беларусі стварылі Асацыяцыю гандлёва-прамысловых палатаў рэгіёнаў, размешчаных у басейне Дняпра. Адпаведны пратакол быў падпісаны падчас працоўнай паездкі амбасадара Ўкраіны ў Расіі Канстанціна Грышчанкі ў Смаленскую вобласць, паведамляе агенцтва УНИАН.

Удзел у асацыяцыі прымаюць Смаленская вобласць Расійскай Федэрацыі, шэсць абласцей Украіны, а таксама Гомельская, Магілёўская і Віцебская вобласці Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі