Падпісацца на "Народную волю" можна, але падпісваюць не паўсюль
Незалежныя газеты “Народная воля” і “Наша ніва” вярнуліся ў падпісныя каталогі. Цяпер падпісацца на іх можна ў любым аддзяленні “Белпошты”. Праўда, раніцай у чацвер чытачы гэтых выданняў актыўнасці не праяўлялі. У брэсцкім філіяле “Белпошты” пацвердзілі, што ў іх ужо можна падпісацца на незалежныя газеты:
“Вядома. У любым аддзяленні паштовай сувязі. І на "Нашу ніву" можна падпісацца”.
Тое ж самае кажуць і ў іншых рэгіёнах краіны. Але пра тое, каб нехта ўжо падпісваўся, яшчэ не ведаюць. Еўрарадыё патэлефанавала ў некалькі аддзяленняў пошты ў Мінску і Магілёве, і запыталася, ці можна падпісацца на гэтыя газеты і ці падпісаўся ўжо хто-небудзь.
Еўрарадыё: Скажыце, калі ласка, ці можна ў вас падпісацца на газеты "Народная воля" і "Наша ніва"?
– Так, на наступны год можна.
– Можна.
– Так, так. Можна ўжо.
– Нешта не бачу ў каталозе... А, так, бачу, нешта напісана. “Народная воля” і “Наша ніва” - у дадатковым.
Еўрарадыё: – А хтосьці ўжо падпісваўся?
– У нашым аддзяленні не.
– Не. Пакуль яшчэ не.
– Здаецца, не. Ніхто не прыходзіў.
Галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч наракае на тое, што чытачы газеты яшчэ не праінфармаваныя пра магчымасць падпіскі, але кажа, што сітуацыя неўзабаве выправіцца:
“Я думаю, што людзі яшчэ не маюць такой інфармацыі. Толькі сёння мы ў сваёй газеце, якая яшчэ не дайшла да нашых чытачоў (дойдзе праз дзень толькі), мы напісалі пра гэта. А рэкламнай кампаніяй мы не займаліся наогул”.
“Людзі яшчэ не ведаюць пра тое што можна падпісацца. Два дні толькі прайшлі, але нам ужо званілі і цікавіліся, як можна падпісацца?”, - сказаў Еўрарадыё галоўны рэдактар “Нашай нівы” Андрэй Скурко.
Але ў рэдакцыі "Народнай волі" цяпер ёсць і больш сур’ёзная праблема. Наступны нумар збіраюцца друкаваць ужо ў мінскай друкарні (дагэтуль некалькі гадоў выданне вымушана было карыстацца паслугамі смаленскай друкарні). Аднак, каб газета патрапіла ў шапікі, трэба тэрмінова атрымаць штрых-код ад французскага агенцтва, а з гэтым узніклі праблемы.
Вось што распавёў Еўрарадыё галоўны рэдактар "Народнай волі" Іосіф Сярэдзіч:
"Яны могуць нам прысвоіць штрых-код за тыдзень, могуць за пяць дзён, а могуць і за 35 дзён. Таму ўжо прасілі ўчора і французскую амбасаду, каб пасадзейнічалі хуценька і аператыўна яго атрымаць. Без штрых-кода наша газета, калі будзе друкавацца ў мінскай друкарні, не зможа трапіць у тыя ж шапікі".
Як стала вядома Еўрарадыё, не ва ўсіх аддзяленнях сувязі можна падпісацца на згаданыя незалежныя выданні. Наш карэспандэнт Зміцер Глінскі наведаў аддзяленне сувязі №1 на вул. Маскоўская ў Мінску. У каталозе "Народнай волі" і "Нашай нівы" не было. Тады ён запытаўся ў аператаркі, якая сказала, што на гэтыя газеты нельга падпісацца, бо іх яшчэ не уключылі ў каталог:
“Але кліент сёння казаў, што павінны ўключыць, я чула. Значыць, яшчэ не ўключылі, не было такога распараджэння. Калі прыйдзе – тады... Яе нават у каталоге няма!”.
Вельмі дзіўнай назваў такую сітуацыю галоўны рэдактар “Нашай нівы” Андрэй Скурко, бо дамова з "Белпоштай" ужо падпісаная і ва ўсіх аддзяленнях павінны пра гэта ведаць.
Дарэчы, на "Народную волю", каб яе прыносілі дадому, можна падпісацца за 9500 на месяц. Калі ж чытачы будуць забіраць яе на пошце, тады заплацяць 8640 рублёў на месяц. Арганізацыя ці ўстанова можа выпісаць на месяц газету за 15 тысяч.
А вось “Наша ніва” для звычайных падпісчыкаў будзе каштаваць трошкі даражэй. З дастаўкай на дом 12 тысяч рублёў, на поште - 11590. Установы змогуць падпісацца на “Нашу Ніву” ўсяго за 8 тысяч. Гэта ўсё для таго, каб заахвоціць падпісвацца арганізацыі, прадпрыемствы і школы, патлумачыў Еўрарадыё Андрэй Скурко. “Наша ніва” таксама захавае стары тып падпіскі, праз рэдакцыю.
Фота - malishevsky.livejournal.com