Падпісаная дамова аб продажы акцый «Белтрансгазу»
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі і «Газпром» падпісалі дамову куплі-продажу акцый «Белтрансгазу».
У адпаведнасцямі з умовамі дамовы, расійская кампанія набывае 50% акцый беларускага прадпрыемства за 2,5 мільярда долараў. Аплата акцый будзе здзяйсняцца роўнымі часткамі ў чатыры этапы на працягу 2007-2010 гадоў. На кожным этапе «Газпром» будзе набываць 12,5% акцый «Белтрансгазу».
Яшчэ раніцай падпісанне дамовы было пад пагрозай. Паводле інфармацыі прэс-службы Савета міністраў нашай краіны, узнікла неабходнасць дадатковага ўзгаднення «аднаго спрэчнага пытання».
У чым была яго сутнасць, не паведамлялася. У сувязі з гэтым у Мінск не прыехаў для падпісання дакументаў кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер, замест яго быў дэлегаваны намеснік Валерый Голубеў.
Інтэрфакс