Падрабязнасці гомельскай страляніны: 16 прабоінаў у шкле і шыбе

Як паведамляла Еўрарадыё, 13 студзеня два 23-гадовыя хлопцы абстралялі з пнеўматычнай зброі адну з прыватных фірмаў у Гомелі.

Як піша сайт odsgomel.org, хлопцы набылі пісталет у краме "Паляванне і рыбалка", да яго дакупілі газавы балончык і дадатковыя патроны. Адразу ж яны захацелі выпрабаваць зброю. Таму ўзялі з сабой у заплечніку бутэльку гарэлкі, пластмасавыя кубачкі, закуску і пайшлі да гаражнага кааператыву. Выпіўшы, хлопцы пачалі страляць па бутэльках. Потым такая стралялніна падалася ім сумнай.

Гаспадар пісталета, рабочы аднаго з гомельскіх адкрытых акцыянерных таварыстваў, прапанаваў пастраляць па бліжэйшым двухпавярховым будынку. Каля 14.30 у міліцыю затэлефанавала супрацоўніца фірмы, якая паведаміла, што два хлопцы ў чорнай вопратцы страляюць па вокнах іх будынка з пісталета.
 
На месца здарэння выбылі паліцэйскія патрулі. Пабачыўшы міліцыянтаў, стралкі кінуліся ўцякаць у бок агароджы. Але там іх перахапіў другі нарад з нямецкай аўчаркай. Пры выглядзе сабакі хлопцы застылі на месцы, а міліцыянты затрымалі стралкоў.

Пазней у шкле і шыбе налічылі 16 прабоін, не лічачы слядоў ад куль у цаглянай сценцы. За злоснае хуліганства стралкам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Фота — odsgomel.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі