Падрыхтаваны да выдання двухтомнік Ларысы Геніюш

У адным з мінскіх выдавецтваў падрыхтавалі да выдання двухтомнік выбраных твораў Ларысы Геніюш. Кніга з’явіцца да 100-годдзя з дня нараджэння паэткі — 9 жніўня, паведаміў БелаПАН намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Міхась Скобла.
Першы том збору змесціць вершы і паэмы: абранае з прыжыццёвых кніг і публікацый у маладаступнай перыёдыцы. 74 вершы друкуюцца ўпершыню. У другі том увойдзе мемуарная проза: “Споведзь” і “Сто ранаў у сэрца”. Асобны раздзел кнігі склалі лісты, большасць якіх публікуецца ўпершыню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі