Падзеі ў Беларусі выклікалі рэакцыю ў ААН

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наві Пілэй выступіла сёння з заявай па сітуацыі ў Беларусі, перадае БелаПАН.  У заяве выказваецца заклапочанасць у сувязі з выкарыстаннем сілы ў дачыненні да мірных удзельнікаў дэманстрацыі, гвалтам і выкраданнем апазіцыйных кандыдатаў і іх прыхільнікаў, іншымі формамі ціску на актывістаў няўрадавых арганізацыяў.

Пілэй заклікала беларускія ўлады вызваліць апазіцыйных кандыдатаў на прэзідэнта і іх прыхільнікаў, якія не ўдзельнічалі ў гвалце і не заклікалі да яго.

Вярхоўны камісар запатрабавала забяспечыць бяспеку праваабаронцаў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, а таксама заклікала бакі “ўстрымацца ад гвалту і шанаваць правы чалавека”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі