Паэт Андрэй Хадановіч наведаў Гродна з "Несымэтрычнымі снамі” (фота)

Паэт Андрэй Хадановіч у нядзелю прэзентаваў у Гродне свой зборнік вершаў “Несымэтрычныя сны”.
У новай кнізе сабраныя вершы, напісаныя ў 2008-2009 гадах, таксама ўключана драматычная паэма “Дзяды”. Да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўцы Дзмітрыя Дзмітрыева.

Паэт зазначае, што ў зборніку шмат аўтабіяграфічнага і інтымнага. “Часам герой нагадвае аўтара, дзе апавядае аб дзіцячым садку, школе, дзяўчатах... Таму можна шмат дазнацца пра жыццё паэта. Вершы “Беларускія мужчыны”, “Псіхааналіз”, “Дзесяць спосабаў быць выцягнутым з ложка дзяўчыны”, і іншыя — вось дзе можна знайсці ўсе таямніцы жыцця вершаплёта А. Хадановіча”, — кажа сам Андрэй Хадановіч.






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі