Паэт Славамір Адамовіч зноў можа вярнуцца на радзіму

Ці надоўга, невядома. Паэт пакуль не раскрывае падрабязнасцяў. Ён толькі паведаміў, што неўзабаве вылятае і не ведае, як смаргонскія памежнікі зрэагуюць на яго новы беларускі пашпарт, піша “Наша ніва”. Паэт, які ў сярэдзіне 1990-х правёў восем месяцаў у следчым ізалятары беларускага КДБ за верш «Забі прэзідэнта», у 2002 паехаў на заробкі ў Нарвегію. Там атрымаў гуманітарны прытулак. Вярнуўся ў Беларусь летам 2009. Сёлета, у сакавіку, зноў з’ехаў у Нарвегію. Маці паэта Юзэфа паведамляла тады, што Славамір пачуваўся ў Беларусі лішнім, таму і вярнуўся на чужыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі