Пагадненне аб памежнай зоне з Літвой будзе падпісанае да канца года
Пагадненне паміж Літвой і Беларуссю аб памежным супрацоўніцтве будзе падпісанае да канца года. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.
"Там засталося вырашыць тэхнічныя пытанні. Мы плануем, што да канца года ўсё пройдзе. Засталіся маленькія тэхнічныя працэдуры, якія трэба вырашыць. Праблем няма. Проста ўсё трэба давырашыць і вызначыцца з датай падпісання".
Дата падпісання дакладна пакуль не вядомая, але гэта адбудзецца да канца года. Нагадаем, згодна з дакументам жыхары памежнай 50-кіламетровай зоны змогуць ездзіць праз мяжу па спецыяльных пропусках. Таксама плануецца падпісаць такія пагадненні з Латвіяй і Польшчай.