Паганяйла хоча забараніць Лукашэнку рэгістравацца кандыдатам
Праваабаронца Гары Паганяйла патрабуе не рэгістраваць ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ён дашле адмысловую заяву ў Цэнтравыбаркам. Юрыст лічыць такую рэгістрацыю парушэннем Канстытуцыі. Як паведаміў Еўрарадыё сам Паганяйла, ён звернецца ў ЦВК як прыватная асоба.
Паганяйла: “У сваёй заяве я аналізую канстытуцыйныя нормы і нормы іншага заканадаўства, прынятага на падставе Канстытуцыі. Я прыходжу да высновы, што ЦВК не мае права зарэгістраваць ініцыятыўную групу, якая збіраецца вылучаць кіраўніка краіны на чацвёрты тэрмін”.
Нагадаем, што афіцыйныя вынікі рэфэрэндуму 2004 года дазваляюць кіраўніку краіны балатавацца на вышэйшую пасаду неабмежаваную колькасць разоў. Гэтыя вынікі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю.