Паглядзіце на лепшае фота прыроды 2021 года

Лепшы здымак быў зроблены з вышыні / pixabay
Лепшы здымак быў зроблены з вышыні / pixabay

Нарвежскі бёрдвотчар і фатограф Тэрье Колаас зрабіў здымак міграцыі гусакоў. Журы конкурсу на лепшую фатаграфію прыроды 2021 года прызнала яго лепшым.

Вось гэты здымак

Тэрье займаецца бёрдвотчынгам з 12 гадоў, а з 13 гадоў фатаграфуе птушак. Апроч таго, ён выкладае ва ўніверсітэце Норд, працуе ў Нарвежскай інспекцыі прыроды і кіруе турыстычнай кампаніяй “Northern Birding”, дапамагаючы арнітолагам і фатографам знаходзіць птушак у Нарвегіі.

Тэрье кажа, што яму пашанцавала: цягам некалькіх месяцаў ва ўласным садзе ён можа назіраць даслоўна тысячы ружовых гусакоў. Яны спыняюцца ў Нарвегіі як у перавальным пункце на сваім доўгім міграцыйным шляху.

“Я іх фатаграфую больш за 20 гадоў, і ў нейкі момант у мяне накшталт як скончыліся ідэі, і з'явілася адчуванне, што з гусакамі усё ужо зроблена. І што зараз?!”расказваў фатограф.

А потым адкрыў для сябе магчымасць фатаграфаваць з паветра. Былі дзясяткі няўдалых здымкаў. А потым ён зразумеў, што павінен зняць ружовых гусакоў з паветра на фоне чыстага снежнага краявіду.

Фатограф кажа, што большасцю сваіх здымкаў ён незадаволены. Але той, што ацаніла журы, давёўся па душы і яму самому.

А тут можна ўбачыць больш яго здымкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі