Пакараны штрафам сябра Партыі камуністаў беларускай
У Баранавічах за распаўсюд незалежнай газеты «Товарищ» пакараны штрафам сябра Партыі камуністаў беларускай. Падрабязнасці распавядае наш карэспандэнт Алесь Літоўчык: «Сябра ПКБ Віктар Цяпін з Баранавіч аштрафаваны адміністрацыйнай камісіяй гарвыканкаму за спробу распаўсюду газеты «Товарищ».
Цяпін, які працуе інжынерам на заводзе аўтаматычных ліній, хацеў пасля работы раздаць 200 асобнікаў чарговага нумару выдання працаўнікам прадпрыемства.
Ён паклаў газеты ў торбу і здаў яе ў камеру захоўвання рэчаў, якая знаходзіцца перад прахадной.
Пэўна, нехта цікаваў за актывістам, таму што калі ён выйшаў з завода пасля працы, яго ўжо чакалі міліцыянты, якія склалі пратакол аб парушэнні.
А адміністрацыйная камісія вынесла сваё рашэнне. Зараз Віктар Цяпін збіраецца абскардзіць сваё рашэнне ў судзе, таму што газеты «Товарищ» - легальнае выданне, зарэгістраванае Міністэрствам інфармацыі Беларусі».
Нагадаем, што газета «Товарищ» уключаная ў так званы «чорны спіс» апазіцыйных выданняў. Яна выкінутая з падпісных каталагаў і з сістэмы дзяржаўнага распаўсюду.