Пакінуты на вуліцы партфель з бульбай прынялі за бомбу

Пільныя грамадзяне ўчора ўвечары патэлефанавалі ў міліцыю і паведамілі, што на тратуары вуліцы Гарадскі Вал ляжыць безгаспадарны чорны партфель. Літаральна праз колькі хвілінаў прылеглую тэрыторыю ачапілі, на месца прыбылі спецыялісты групы размінавання, апісвае выпадак сайт Мінскай гарадской міліцыі. Аднак замест бомбы ў партфелі знайшлі бульбу. Вінаватым у пярэпалаху быў прараб з бліжэйшай будоўлі. Ён за гадзіну да гэтага прымаў будаўнічы груз. Пакуль распісваўся ў накладных, партфель са сваімі рэчамі і дакументамі паставіў на капот машыны і забыўся на яго. Партфель заставаўся на капоце, пакуль кіроўца не зрабіў рэзкі манеўр, выязджаючы з дваравой тэрыторыі на праезную частку вуліцы.

Прараб быў шчаслівы з таго, што згубленае знайшлося. Пасля размовы з супрацоўнікамі міліцыі, яму вярнулі партфель з бульбай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі