Пакістанскі палітык-ліберал забіты ў Лондане

Пакістанскі палітычны дзеяч Імран Фарукам знойдзены мёртвым недалёка ад уласнага дома ў Лондане, паведамляе BBС. Фарукам быў адным з лідэраў найбуйнейшай у Пакістане ліберальнай партыі Аб'яднанага нацыянальнага руху.

Паводле паліцыі, на целе 50-гадовага мужчыны былі шматлікія колатыя раны. Матывы забойцаў і абставіны смерці пакістанца высвятляюцца.

Як перадае сайт брытанскага тэлеканала, Фарукам, які ў Пакістане быў абвешчаны ў вышук, некалькі гадоў таму папрасіў прытулку ў Брытаніі па палітычных матывах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі