Палата прадстаўнікоў прыняла ў двух чытаннях законапраект "Аб амністыі"
Законапраект "Аб амністыі", прымеркаванай да 65-х угодкаў вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў, прынялі сёння ў двух чытаннях дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Паводле слоў выконваючага абавязкі міністра ўнутраных спраў генерал-маёра Анатоля Куляшова, па амністыі на волю могуць выйсці больш за 4,5 тыс. асуджаных.
Ён не лічыць, што гэта прывядзе да ўскладнення крымінагеннай сітуацыі ў краіне. Аднак Анатоль Куляшоў дапускае, што каля 10% вызваленых па амністыі асобаў могуць з часам вярнуцца ў месцы пазбаўлення волі, паведамляе "Интерфакс".
Гл. таксама: Вернеш дзяржаве грошы — трапіш пад амністыю