Паліцыя Чыкага паведаміла, што знікла спявачка Шынэйд О'Конар

Паліцыя Чыкага паведаміла, што знікла спявачка Шынэйд О'Конар

Паліцыя амерыканскага горада Чыкага шукае 49-гадовую ірландскую спявачку і музыку Шынэйд О'Конар. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Associated Press.

Па словах праваахоўнікаў, спявачка пайшла катацца на ровары зранку ў нядзелю, 15 траўня, і не вярнулася. Дэталі пакуль невядомыя, кажуць у паліцыі.

Кампанія Paradigm Talent Agency, якая прадстаўляе інатрэсы О'Конар, адмовілася даваць каментары.

О'Конар стала вядомая ў 1990 годзе, калі выканала песню Nothing Compares 2 U, якую напісаў Прынс. Да цяперашняга часу спявачка выпусціла 10 сольных альбомаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі