Паліцыя выявіла асобу меркаванага вінаваўцы ў тэракце ў Барселоне

Паліцыя выявіла асобу меркаванага вінаваўцы ў тэракце ў Барселоне

Іспанская паліцыя выявіла чалавека, якога падазраюць у наездзе на людзей у цэнтры Барселоны, перадае РБК. Пры здарэнні, якое паліцыя ахарактарызавала як тэракт, загінулі 13 чалавек і пацярпелі больш за 30.

Паводле звестак выдання El Pais, чалавека, які арандаваў мікрааўтобус і наехаў на людзей, клічуць Дрыс Укабір. Ён узяў напракат мікрааўтобус у горадзе Санта-Перпетуа-дэ-Магода.

Праваахоўнікі апублікавалі фота меркаванага тэрарыста.

Як паведамлялася раней, пікап уехаў у натоўп людзей у цэнтры Барселоны — на плошчы Каталоніі, на пачатку бульвара Рамбла. Кіроўца аўтафургона пасля наезду ўцёк з месца здарэння. 

Амбасада Беларусі ў Іспаніі высвятляе, ці ёсць нашыя суайчыннікі сярод загінулых і параненых пры тэракце ў Барселоне. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі