Палітолаг Макараў: рэжым Лукашэнкі не вечны

Дырэктар латвійскага цэнтра палітыкі “EuroCivitas” Віктар Макараў пракаментаваў "асцярожную" пазіцыю Латвіі па "беларускім пытанні". У інтэрв'ю парталу tvnet.lv ён адзначыў, што Латвіі, як суседняй краіне, важна развіваць эканамічнае супрацоўніцтва з Беларуссю. І гэта можа ўлічвацца пры разглядзе пытання аб далучэнні да магчымых эканамічных санкцыяў. Аднак, па яго словах, ні ў якім разе нельга заплюшчваць вочы на палітычныя працэсы, якія адбываюцца.

Як адзначае Макараў, рэжым Лукашэнкі не вечны, таму Латвія павінна будаваць адносіны з Беларуссю на доўгатэрміновай аснове. "Новая беларуская ўлада будзе ацэньваць Латвію і па тым, якая была рэакцыя нашай краіны на гады праўлення аўтарытарнага рэжыму", — лічыць палітолаг.

Таму для Латвіі важна далучыцца да асуджэння як несвабодных выбараў, так і рэпрэсій, якія здарыліся пасля. Апроч гэтага, лічыць Макараў, неабходна падтрымаць патрабаванні "замарозіць" ўсе двухбаковыя праекты і палітычныя кантакты з Мінскам да тых часоў, пакуль не будуць выпушчаныя палітычныя зняволеныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі