Палітпрызыўніка Івана Шылу камісавалі з войска
Моладзевы лідэр з Салігорску палітыпрызыўнік Іван Шыла пакінуў тэрыторыю вайсковай часткі ў вёсцы Межыца 3 снежня а 17-й гадзіне. Па рашэнні Цэнтральнай вайсковай лекавай камісіі моладзевы актывіст быў
камісаваны, паведамляе сайт "Салігорск.org". Ужо сёння ўвечары
моладзевы актывіст будзе ў бацькоў.
Як адзначае nn.by, прычынай камісавання стала алергія. Вайсковыя медыкі вырашылі, што Івану нельга з такім захворваннем працягваць службу. Тым не менш 10 месяцаў салігорскі маладафронтавец паспеў адслужыць.