Палітвязень Аляксандр Баразенка абвясціў галадоўку
Моладзевы актывіст Аляксандр Баразенка, які знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага, абвясціў галадоўку. Пра гэта паведаміла яго маці Алена Баразенка, інфармуе “Радыё Свабода”.
Зняволены па “справе 14-ці” мае намер трымаць галадоўку, пакуль яго не вызваляць. Нагадаем, Баразенка быў змешчаны ў СІЗА 27 кастрычніка.
Хлопец праходзіць па крымінальнай справе за мітынг прадпрымальнікаў 10 студзеня. Гэта першы новы палітвязень, што трапіў за краты пасля адмены санкцый Еўрасаюза.