Палітвязень Андрэй Кім сустрэў дзень народзінаў за кратамі

За кратамі сустрэў дзень народзінаў моладзевы актывіст Андрэй Кім. Яму споўнілася 22 гады, паведамляе “Хартыя-97”. Нагадаем, Андрэй Кім быў затрыманы 21 студзеня за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Мінску. Пасля адбыцця 10-суткавага арышту ён не быў вызвалены. У адносінах Кіма распачалі крымінальную справу за ўжыццё гвалту альбо пагрозу яго ўжыцця ў адносінах да супрацоўніка міліцыі.

Цяпер Кім знаходзіцца ў следчым ізалятары МУС на вуліцы Валадарскага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі