Палітвязень Арцём Дубскі абвясціў галадоўку
Актывіст “Маладога фронту” Арцём Дубскі абвясціў галадоўку пратэсту ў Бабруйскім следчым ізалятары. Нагадаем, што 7 ліпеня Асіповіцкі суд пакараў яго адным годам зняволення. Пра галадоўку Радыё "Свабода" паведаміла маці Арцёма Алена Дубская пасля сённяшняга спаткання з сынам.
Яна распавяла, што 16 ліпеня Арцёма наведала адвакатка і яны напісалі заяву на прысуд. Ужо на наступны дзень адміністрацыя следчага ізалятара запатрабавала ад хлопца, каб ён напісаў заяву з просьбай перавесці яго ў папраўчую калонію адбываць пакаранне. Паводле заканадаўства, пакуль не паступяць адказы ад усіх установаў, куды скардзіцца пакараны, ён можа знаходзіцца ў следчым ізалятары. Арцём сказаў маці, што захварэў, аднак лекары адмовіліся даваць яму лекі, а адміністрацыя калоніі стварыла для яго жорсткія ўмовы. І ў адказ на гэта Арцём абвясціў галадоўку.
Дарэчы. Арцём Дубскі ўжо галадаў нядаўна разам з іншымі прадстаўнікамі апазыцыі на знак салідарнасці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым, Уладзімірам Асіпенкам.