Палітвязень Арцём Дубскі спыніў галадоўку

Маладафронтавец Арцём Дубскі спыніў галадоўку супраць дзеянняў супрацоўнікаў бабруйскага следчага ізалятара. Ён паведаміў маці, што стаўленне да яго змянілася ў лепшы бок, паведамляе Радыё "Свабода". Нагадаем, што 7 ліпеня Арцёма пакаралі годам зняволення за парушэнне правілаў адбыцця пакарання ў “справе 14-ці”.

17 ліпеня супрацоўнікі СІЗА запатрабавалі, каб Арцём напісаў заяву з просьбай перавесці яго адбываць пакаранне ў папраўчую калонію. Пасля адмовы хлопцу не далі медычнай дапамогі, забралі рэчы і пагоршылі ўмовы ўтрымання. На знак пратэсту Арцём Дубскі распачаў галадоўку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі