Палітвязень Уладзімір Асіпенка выйшаў на волю

Палітвязня Ўладзіміра Асіпенку вызвалілі з калоніі ўмоўна-датэрмінова. 6 траўня Вярхоўны суд прыгаварыў ваўкавыскага прадпрымальніка да трох гадоў пазбаўлення волі. Асіпенку прызналі вінаватым у захоўванні і перавозцы зброі. Нагадаем, што Мікалай Аўтуховіч асуджаны па той самай справе, толькі на 5 гадоў.
Асіпенка называе справу штучна сфабрыкаванай і хоча звярнуцца ў Генпракуратуру. Пра гэта ён заявіў у размове з Еўрарадыё.

Асіпенка: “Збіраюся напісаць заяву ў Генпракуратуру, каб прыцягнулі да адказнасці следчых Клачко і Кухарчыка за незаконнае затрыманне і заключэнне нас пад варту. Мяне памясцілі ў СІЗО за падпал дома начальніка міліцыі, які я не здзяйсняў, і яны самі пасля адмянілі абвіненне. Але па гэтым абвіненні яны мяне трымалі шэсць месяцаў. Няхай разбіраюцца, і дадуць мне адказ”.

Гаворачы пра блізкія прэзідэнцкія выбары, сп. Асіпенка адзначыў, што ў незалежных кандыдатаў мала шанцаў. Ён лічыць, што кампанія не пройдзе без фальсіфікацый. Але на выбары прадпрымальнік пойдзе ўсё адно, каб аддаць свой голас за Андрэя Саннікава. Наконт удзелу ў ініцыятыўнай групе ён пакуль не думаў, але не выключае такой мажлівасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі