Палітвязняў Асіпенку і Казлова выпусцяць пад амністыю, Аўтуховіча — не

Вязні Ўладзімір Асіпенка і Міхаіл Казлоў, асуджаныя па справе Мікалая Аўтуховіча, неўзабаве выйдуць на волю па амністыі. Сам Аўтуховіч пад яе не трапіць, інфармуе Радыё "Свабода". У Івацэвіцкай калоніі, дзе трымаюць Асіпенку, ужо пачалі рыхтавацца да амністыі, паведаміла яго адвакат Тамара Сідарэнка. Паводле адваката, ва Ўладзіміра Асіпенкі засталася магчымасць накіраваць наглядную скаргу на прысуд, і пасля выхаду на волю ён яшчэ можа гэта зрабіць.

У Дэпартамэнце выканання пакаранняў пэўныя тэрміны ўжывання амністыі да Асіпенкі і Казлова не называюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі