Палітвязню Дубскаму адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні
Арцёму Дубскаму адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Адмысловая камісія, што была склікана ў калоніі, палічыла недапушчальным прызначаць умоўна-датэрміновае вызваленне рэцыдывісту, якім лічыцца палітвязень, паведамляе сайт "Маладога Фронту". Адвакатка Тамара Сідарэнка 25 лістапада наведала сваго падабароннага, які з ліпеня 2009 года знаходзіцца ў магілёўскай калоніі.
Па словах адвакаткі, маладафронтавец выглядае вельмі схуднелым, за час знаходжання ў калоніі ён страціў 8 кілаграмаў вагі. Акрамя таго, як высвятлілася, Арцём Дубскі галадаваў 3 дні на знак пратэсту супраць дзеянняў адмністрацыі, якая забараняла перадаваць яму кнігі.