Палітычныя партыі прыступілі да фармавання фракцый КДС
На Кангрэсе дэмакратычных сіл
сацыял-дэмакраты Аляксандра Казуліна ўтвораць сваю фракцыю "Справядлівая і
салідарная Беларусь". Праўда, пакуль застаецца пытанне: ці будзе такая
фракцыя зарэгістраваная? Увайсці ў яе вырашылі 80 чалавек, а мінімум для стварэння
фракцыі – 90 чальцоў, піша “АФН”.
У Палітраду Аб'яднаных дэмакратычных сіл ад сацыял-дэмакратаў абраныя шэсць чалавек на чале з Анатолем Ляўковічам, які выконвае абавязкі старшыні партыі.
Вызначылася са сваімі чальцамі
Палітрады і Партыя БНФ. Дарэчы, валявым рашэннем Сойм БНФ пастанавіў, што ў
фракцыю на Кангрэсе павінны ўвайсці ўсе сябры партыі-дэлегаты Кангрэса. "Адрачэнцам"
пагражае выключэнне з партыі.
Кіраўніком фракцыі БНФ на Кангрэсе будзе Віктар Івашкевіч.