"Палоніку" хочуць прызнаць банкрутам праз суд

На 11 кастрычніка ў Гродзенскім абласным гаспадарчым судзе прызначаны разгляд справы пра банкруцтва фірмы "Палоніка". Банкруцтва "Палонікі" патрабуе начальнік падатковай інспекцыі Ленінскага раёна Гродна Аляксандр Янкевіч.
Як інфармуе БелаПАН, падатковая інспекцыя наклала на "Палоніку" штраф каля 40 тысяч долараў. "Палоніка" займалася навучаннем жыхароў Гродна польскай мове, арганізацыяй канцэртаў і іншых мерапрыемстваў.

На думку актывіста незарэгістраванага Саюзу палякаў Андрэя Пачобута, улады наўрад ці адразу зачыняць фірму.

Пачобут: "Я думаю, што яшчэ працягнецца гісторыя "Палонікі", а не скончыцца 11-га чысла. Мне падаецца, што ўлады яшчэ не вырашылі, як яны будуць рашаць гэтую праблему. Нават калі "Палоніку" прызнаюць банкрутам, гэта ж ніяк не вырашыць праблемы Саюзу палякаў - іншыя будуць формы дзейнасці. Гэта не ёсць нейкае смяртэльнае ці балючае дзеянне ўладаў".

Фірму "Палоніка" ўлады вінавацяць у атрыманні гуманітарнай дапамогі і нявыплаце з яе падаткаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі